Групу журналістаў Еўрарадыё суправаджалі людзі ў цывільным (абноўлена)
Некалькі карэспандэнтаў радыёстанцыі і нашых з іншых выданняў выйшлі з рэдакцыі Еўрарадыё прыкладна а 20.30.
Выглядала на тое, што рыхтуецца затрыманне. Журналісты выйшлі на праспекце Незалежнасці, іх “вялі” вельмі шчыльна, перадаў з месца падзеяў Зміцер Лукашук. Яшчэ ў абед ля офісу Еўрарадыё з’явілася некалькі машын з невядомымі ў цывільным. Яны падыходзілі да вахцёра офіснага будынка па вуліцы Карла Маркса і паказвалі яму фотаздымкі супрацоўніка радыёстанцыі Віталя Ругайна.
Прыкладна праз гадзіну журналісты разышліся, затрыманняў не было.
Нагадаем, што раніцай 22 чэрвеня каля свайго дома быў затрыманы журналіст Еўрарадыё Павел Свярдлоў. У той жа дзень яго судзілі ў Маскоўскім райсудзе Мінска "за нецэнзурную лаянку" і прысудзілі 15 сутак арышту.