Грузія і Малдавія далучацца да праекта "Вікінг"
Пра гэта паведаміла прэс-служба міністэрства інфраструктуры Украіны.
Адпаведны пратакол да пагаднення аб развіцці грузаперавозак па маршруце Балтыйскае мора — Чорнае мора быў падпісаны ў часе пасяджэння каардынацыйнага савета краін-удзельніц праекта (Беларусі, Літвы і Украіны) ў Кіеве.
На думку аналітыкаў, павелічэнне колькасці ўдзельнікаў праекта будзе спрыяць развіццю хуткасных кантэйнерных грузаперавозак чыгуначным транспартам. Да праекту транспартнага калідора "Вікінг" таксама выявілі цікавасць Казахстан, Азербайджан, Сірыя і Турцыя.
Праект "Вікінг" быў створаны чыгуначнымі ведамствамі Літвы, Беларусі і Украіны ў траўні 2008 года і ўяўляе сабой кантэйнерны цягнік, які курсіруе паміж Клайпедай і Адэсай, нагадвае ІА REGNUM.