Грып у Беларусь пакуль не прыйшоў

Паводле спецыялістаў Мінздароўя, пакуль пераважаюць негрыпозныя вірусныя агенты. Тым часам у Беларусі працягваецца кампанія вакцынацыі насельніцтва супраць гэтай хваробы. Прышчапіць паспелі болей за 1 мільён 700 тысяч беларусаў, а гэта 18% насельніцтва краіны.

Лічыцца, што аптымальныя тэрміны прышчаплення ад грыпу — кастрычнік-лістапад. Медыкі раяць прайсці вакцынацыю, бо яна дапамагае калі не пазбегчы хваробы, дык лягчэй яе перанесці, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі