Гурноў: Лукашэнка даў зразумець, што не гатовы на здзелкі
У размове з Еўрарадыё журналіст тэлеканала Russia Today Аляксандр Гурноў распавёў пра стаўленне кіраўніка Беларусі да санкцый.
Нагадаем, 20 сакавіка ў Маскве на тэлеканале Russia Today была запісана гутарка з Аляксандрам Лукашэнкам, урыўкі з якой сёння з'явіліся ў расійскіх СМІ. У Беларусі інтэрв'ю абяцаюць паказаць у чацвер 22 сакавіка пасля праграмы "Панарама" на тэлеканале "Беларусь-1".
Аляксандр Гурноў: "Ён не двухсэнсоўна даў зразумець, што на здзелкі ён не гатовы. Ён кажа, што "у дадзеным выпадку не можа быць ніякіх дамоўленасцяў і размаўляць з сабой на мове санкцый я не дазволю".
Наконт інфармацыі, што ЕС узамен на саступкі гатовы адмовіцца ад санкцый і вярнуцца да нармальнага фармату, Лукашэнка сказаў, што яму асабіста ніхто нічога не прапаноўваў. А калі б прапаноўваў, то наўрад ці ён стаў разглядаць такую здзелку.
Уся размова з Аляксандрам Гурновым на сайце Еўрарады ё!
Фота — bymedia.net