Гурт BosaeSonca прэзентуе “Залаты альбом”
Імпрэза пройдзе 24 студзеня ў клубе Loft.
Прэзентацыя лонгплэя каманды адбудзецца ў межах праекту “Жывы Тузін” у фармаце вялікага супольнага канцэрту двух адметных гуртоў адразу. BosaeSonca прэзентуе свой новы “Залаты альбом”, а музыкі з ili-ili упершыню пакажуць сваю новую беларускамоўную праграму list, якую яны падрыхтавалі адмыслова для гэтага вечара, пішуць naviny.by
Весці канцэрт будзе Алег Хаменка.