Litesound не патрапіў у фінал "Еўрабачання" (фота, + відэа фіналістаў)
Беларускія музыкі ў правале нікога не вінавацяць і мяркуюць, што нашай краіне ўвогуле больш не варта ездзіць на песенны конкурс.
Прадстаўнікі Беларусі зноў праляцелі міма фіналу Еўрабачання. Гурт Litesound, які 6 разоў прабіваўся на еўрапейскі песенны конкурс, не здолеў трапіць у дзясятку лепшых у другім паўфінале, які адбыўся 25 траўня ў Баку.
Браты Каракіны выступалі з песняй "We are the heroes". Замест прывычнай для сябе “нікельбэкаўскай” аранжыроўкі яны выкарысталі прымітыўную мінусоўку “тыц-тыц-тыц” а-ля расійскай эстрады пачатку 1990-х. З такім гучаннем хлопцы з гітарамі на заднім плане выглядалі карыкатурна і не натуральна. Невядома, гэта паўплывала на выбар журы і гледачоў ці не, але Беларусь зноў не здолела прабіцца ў фінал.
“Я не хачу нікога цяпер вінаваціць, – распавёў “Камсамольскай праўдзе” вакаліст Litesound Дзіма Каракін. – Мне проста чыста па-чалавечы крыўдна, што “Еўрабачанне” ператвараецца сёння ў нейкае “Балканабачанне”. Усё было відавочна. Мы атрымалі велізарнае задавальненне на сцэне. Думаю, што гледачы таксама. Не нерваваліся… Маё меркаванне, што Беларусі не варта больш удзельнічаць у "Еўрабачанні". Або варта разабрацца, якім чынам трапляюць у фінал іншыя краіны і зрабіць дакладныя высновы. Ці зусім не ўдзельнічаць, як гэта зрабілі ў Чэхіі і Польшчы”.
У фінал патрапілі прадстаўнікі Літвы, Босніі і Герцагавіны, Сербіі, Украіны, Швецыі, Македоніі, Нарвегіі, Эстоніі, Мальты і Турцыі. Яны далучацца да дзясяткі фіналістаў, якія вызначыліся 23 траўня, а таксама шасцёркі краін, якія трапляюць у фінал аўтаматычна (Англія, Германія, Францыя, Іспанія, Італія і гаспадары конкурсу Азербайджан). Фінал "Еўрабачання" пройдзе ў суботу, 26 траўня.
Сербія. Жэлька Ёксімавіч. Nije ljubav stvar
Мальта. Курт Калея. This is the night
Македонія. Каліопі. Cerno i belo
Боснія і Герцагавіна. MayaSar. Korake Ti Znam
Украіна. Гайтана. Be my Guest
Эстонія. Ота Леплэнд. Kuula
Швецыя. Лорын. Euphoria
Турцыя. Джан Банома. Love me Back
Нарвегія. Туджы. Stay
Літва. Доні Монтэл. Love is Blind
Нагадаем, Беларусь удзельнічае ў Еўрабачанні з 2004 года. Першымі нашу краіну прадставіў фолк-дуэт “Аляксандра і Канстанцін”, які заняў 19 месца.
2005 Анжаліка Агурбаш
2006 Паліна Смолава (самы горшы вынік – 22 месца ў паўфінале)
2007 Дзмітрый Калдун (6-е месца ў фінале, самы лепшы вынік)
2008 Руслан Аляхно
2009 Пётр Ялфімаў
2010 “3+
2011 Анастасія Віннікава
2012 Litesound
Фота — ctv.by, daylife.com