Гурт Рэха выпраўляецца ў беларускі тур

Паўлёнак, па словах лідара Рэха Андруся Такінданга, выступіць на канцэрце ў некалькі нязвыклым амплуа, а сам канцэрт пройдзе ў форме музычна-літаратурнай вечарыны.

Андрусь Такінданг: “Разынкай канцэрта стануць вершы Леаніда Паўлёнка з гурта “Нагуаль”. Ён будзе чытаць свае ўласныя вершы на чалавечай мове. Таксама я буду рабіць другую прэзентацыю сваёй паэмы. То бок, канцэрт у Графіці будзе музычна-літаратурнай сустрэчай і пачаткам вялікіх гастроляў па Беларусі”.

Падчас туру, Рэха дасць канцэрты ў Віцебску, Гомелі і невялікіх гарадах ды мястэчках Беларусі, з дырэктарамі Дамоў культуры якіх зараз вядуцца перамовы.

Фота: www.generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі