Гурт Wasp'n'Hornet упершыню прэзентаваў сваю музыку

Вечарына адбылася ў сталічным рэстаране-казіно West World Club. Рэкламы канцэрту не было і набыць квіткі было немагчыма. Усё з прычыны таго, што музыкі ўпершыню знаёмілі публіку са сваёй творчасцю. Усе госці ўваходзілі на канцэрт выключна па запрашальніках. Усяго ў залі было каля 250 чалавек.

 "Сёння быў наш першы канцэрт ў жыцці. Мы робім музыку, пасля здымаем кліпы і нам гэта падабаецца!" — распавядае ўдзельнік гурта Коля Старажук.

"Наколькі мне вядома", — працягвае Старажук-малодшы, — у  Віталіка Сідарука (вакаліста гурта — Еўрарадыё) з дзяцінства была мара спяваць. А ў мяне — выступіць на сцэне ў ролі музыкі. А яшчэ ў мяне была адна мара і сёння яна збылася. Я са сваім татам, Аляксандрам Старажуком, так бы мовіць, зліўся на сцэне ў адзінае цэлае. Мы знайшлі, як вырашыць спрадвечную праблему бацькоў і дзяцей".

Поўнае інтэрв'ю з музыкамі з новага калектыву Wasp'n'Hornet можна будзе пачуць у нашым эфіры і прачытаць на старонцы Еўрарадыё.


Гурт у поўным складзе. 

Аляксандр Старажук. 

Коля Старажук 

Трэба адзначыць, што Аляксандр Старажук выпраменьваў са сцэны болей за ўсіх свой музычны прафесіяналізм. Выглядаў у Wasp'n'Hornet не горш, чым у "Ляпісах". Пасля канцэрта Аляксандр распавёў Еўрарадыё, што каманда Wasp'n'Hornet яму падабаецца і ён сур'ёзна разглядае далейшую супрацу з ёй.

"Узаемаразуменне ў нас ёсць. І калі ўсё будзе добра, то я збіраюся далей прасоўваць гэты гурт і ўдзельнічаць у ім. Мне ўвогуле падабаецца граць добрую музыку. Неістотна, што гэта. Funk, jazz ці indie. Сёння я граў крыху не ўласцівую для сябе музыку. Напісаў сабе часткі, біты і г.д. ды падглядаў туды." — распавёў Аляксандр Старажук.

Таксама ён падзяліўся з Еўрарадыё, чаму ён сышоў з гурта "Ляпис Трубецкой". Распавёў пра свае новыя музычныя праекты і ўзгадаў пра спробу, калісці ў 90-тых, мадэрнізіраваць эстрадны аркестр Фімберга. Інтэрв'ю з музыкам слухайце і чытайце неўзабаве на Еўрарадыё

Увесь фота-рэпартаж можна сцягнуць адсюль

Музыку Wasp'n'Hornet можна паслухаць на myspace.

Фота: Цімафей Скібека. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі