Гутар хоча разарваць кантракт з БАТЭ

Як паведамляе сайт goals.by, Аляксандр Гутар хоча скарыстацца палажэннем аб трансферах федэрацыі, паводле якога гулец, які на працягу сезона згуляў менш за 10% афіцыйных матчаў клуба, мае права на аднабаковае скасаванне кантракту і пераход у іншую каманду. Адзначым, што кантракт у Гутара з БАТЭ дзейнічае да 2015 года.

Аляксандру Гутару 23 гады, ён нарадзіўся ў Мінску, там жа пачынаў займацца футболам. У БАТЭ — з 2006 года, 5 гадоў гуляў за дубліруючы склад. У 2011 годзе стаў асноўным брамнікам БАТЭ, бронзавым прызёрам маладзёжнага чэмпіянату Еўропы. Па выніках мінулагодняга сезона быў прызнаны лепшым футбалістам краіны, лепшым брамнікам. Аднак у пачатку сезона 2012 года згубіў месца ў асноўным складзе каманды Віктара Ганчарэнкі, які больш давяраў дасведчанаму Андрэю Гарбунову (ён перайшоў у Барысаў з гродзенскага "Нёмана"). Летам 2012-га Гутар гуляў у складзе алімпійскай футбольнай зборнай Беларусі ў Лондане.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі