Гвардыёла развітваецца з "Барселонай"

Як паведамляюць іспанскія СМІ, пра сваё рашэнне галоўны трэнер "Барселоны" Хасэп Гвардыёла аб'явіць на прэс-канферэнцыі ў пятніцу. Безумоўна, да такога рашэння яго падштурнулі няўдачы каманды, якая не прабілася ў фінал Лігі чэмпіёнаў і ўжо не здолее перашкодзіць мадрыдскаму "Рэалу" стаць чэмпіёнам Іспаніі.

Нагадаем, Гвардыёле 41 год. З 2007 года ён ачольваў дубль "Барселоны", які пад яго кіраўніцтвам выйграў турнір. У траўні 2008-га Гвардыёла стаў галоўным трэнерам "Барселоны". Пры ім каманда двойчы выйгравала Лігу чэмпіёнаў, тройчы станавілася чэмпіёнам Іспаніі.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі