Хакеісты мінскага "Юніёра" прайгралі ліепайскаму "Металургсу"

Мінскі "Юніёр" дома прайграў "Металургсу" з Ліепаі з лікам 1:4. Як адзначае БЕЛТА, у сямі апошніх паядынках хакеісты "Юніёра" атрымалі толькі адну перамогу, дый тую ў серыі пасляматчавых булітаў 9 снежня дома над "Брэстам" — 3:2.

У выніку сённяшняй перамогі "Металургс" падняўся на чацвёртае месца ў турнірнай табліцы. Тройку лідараў складаюць "Гомель" (80 ачкоў), жлобінскі "Металург" (80) і гродзенскі"Нёман" (76).

Фота — gorod48.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі