Хакейная зборная Беларусі выйграла ў Нямеччыны — 4:3 (відэа)
Таварыскі матч прайшоў у пятніцу на "Мінск-Арэне". Для вызначэння пераможцы спатрэбіліся буліты.
Лік па перыядах — 1:1, 1:1, 1:1, 0:0, 1:0. Шайбы ў нашай каманды закінулі Аляксей Яфіменка — 2 і Аляксандр Кітараў. Падчас гульні беларусы прайгравалі 0:1, 1:2, на 43-й хвіліне нарэшце выйшлі наперад — 3:2, аднак перавагу не ўтрымалі — прапусцілі шайбу 56-й хвіліне. У авертайме закінутых шайбаў не было. Па булітах перамаглі беларусы. Сцяпан Гарачэўскіх у сваю браму не прапусціў ніводнай шайбы пасля трох кідкоў, а ў нашай зборнай дакладна буліт рэалізаваў Дзмітрый Мялешка.
6 красавіка зборныя Беларусі і Нямеччыны згуляюць у Салігорску.
Нагадаем, што зборная Беларусі рыхтуецца да чэмпіянату свету, які ў траўні пройдзе ў Фінляндыі і Швецыі.
Галоўны трэнер нямецкай зборнай у Мінску загаварыў па-беларуску
На здымку: галоўны трэнер беларускай зборнай Андрэй Скабелка і яго памочнік Аляксандр Андрыеўскі. Фота — pressball.by