“Металург” заняў другое месца ў суперфінале Кантынентальнага кубка (відэа)
Матчы прайшлі ў Данецку. На рахунку жлобінскага клуба дзве перамогі і адно паражэнне.
У нядзелю "Металург" па булітах адолеў італьянскі “Бальцана” — 1:0 (рашаючы буліт рэалізаваў Яфіменка). "Данецк" разграміў "Руан" з лікам 7:1. У выніку, пераможцам суперфіналу Кантынентальнага кубка стаў "Данецк", у якога 9 ачкоў, на другім месцы "Металург" з 5 ачкамі.