I NEED festival!
Так называецца новы фэст, удзел у якім возьмуць The Тoobes, The Fantastiques, LILAC і іншыя.
22 траўня ў сталічным “Брадвеі” адбудзецца “I NEED festival”. Удзел у фэсце возьмуць вядомыя беларускія маладыя музыкі, якія жывуць пад лозунгамі міру, музыкі і любові. Сярод выступоўцаў – The Тoobes, якія маюць прадставіць публіцы свой новы сінгл, The Fantastiques, The Pils, The Blackmail, LILAC, Avias, The Legzz, Deepbreath, Gentle Bombardiers, а таксама танцавальны рок-гурт з Кіева The Space Cakes, дыджэі WHO CAN, Plavsky. Апроч таго, на старонцы фэста vkontakte.ru чакаецца галасаванне, па выніках якога ў канцэрце зможа ўзяць удзел яшчэ адна каманда.