Імператару Японіі зрабілі аперацыю на сэрцы
18 лютага японскія медыкі правялі аперацыю каранарнага шунтавання 78-гадоваму манарху Акіхіта.
Аперацыя доўжылася каля пяці гадзінаў і завяршылася паспяхова, перадаюць інфармагенцтва. У нядзелю ўвечары лекары імператара дадуць прэс-канферэнцыю, на якой распавядуць пра вынікі аперацыі.
Імператар Акіхіта быў шпіталізаваны ў клініку пры Такійскім універсітэце 17 лютага. Перад гэтым прайшло медыцынскае абследаванне, па выніках якога і было прынятае рашэнне аб аперацыі на сэрцы.
За апошнія гады манарха шпіталізавалі некалькі разоў, у тым ліку праз слабае сэрца. Пагаршэнне здароўя прывяло да таго, што Акіхіта стаў значна радзей выконваць належныя яму прадстаўнічыя функцыі. У перыяд хваробы абавязкі імператара выконвае яго старэйшы сын і спадкаёмец — прынц Нарухіта.