Індыя дапаможа выдаць творы Купалы і Коласа на хіндзі
Такі праект можа быць рэалізаваны ў 2012 годзе да 130-годдзя з дня нараджэння беларускіх песняроў.
Магчымасць праекту абмеркавалі сёння міністр культуры Беларусі Павел Латушка і надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Індыі ў нашай краіне Манодж Кумар Бхарці, паведамляе БелаПАН.
У часе перамоваў бакі абмеркавалі таксама іншыя пытанні супрацоўніцтва ў сферы культуры, мастацтва, адукацыі і сродкаў масавай інфармацыі. Сярод пытанняў — магчымасць вывучэння хіндзі ў беларускіх ВНУ. Таксама гаворка ішла пра супрацоўніцтва ў кінасферы, з кінастудыяй “Беларусьфільм”.