Інфармацыю аб рахунках беларусаў перадавала яшчэ адно ведамства Літвы
Высветлілася, што КДБ Беларусі дапамагае сачыць за сваімі грамадзянамі літоўская падатковая інспекцыя.
Толькі ў гэтым годзе Беларусь папрасіла інфармацыю аб фінансавых аперацыях у Літве 12 асоб. Дапамагчы Беларусі літоўцы не адмовіліся ні разу. Ці трапіла ў рукі беларускіх уладаў інфармацыя аб рахунках дысідэнтаў, пакуль невядома, перадае DELFI.