Internet Explorer страчвае сусветнае лідарства сярод браўзераў
На першае месца па папулярнасці днямі вырваўся інтэрнэт-браўзер Chrome.
У мінулую нядзелю ён займаў 32,7% глабальнага рынку, у Internet Explorer было толькі 32,5%. Трэцім па папулярнасці з'яўляецца Firefox з 24,8%, далей ідуць Safari і Opera, у якіх 7,1 і 1,9% адпаведна.
Праўда, ужо 20 сакавіка Internet Explorer зноў абыйшоў Chrome — на 2%. Аналітыкі тлумачаць гэта тым, што апошні з'яўляецца "браўзерам выходнага дня", калі яго папулярнасць узрастае. Дынаміка сведчыць, што рана ці позна Chrome захопіць лідарства надоўга, інфармуе УНІАН.