Інтэрнэт-крама: Продажы знізіліся. Людзі болей набывалі, калі курс рос

Па словах  стваральніка онлайн-абменніка Prokopovi.ch, падзенне курсаў валют на сайце апошнімі днямі было аб'ектыўна: "Курс рос больш як месяц. Гэта мусіла скончыцца калісьці, пасля чаго мусіў ісці адток. А тут гэта на чарговыя абяцанкі наклалася і боты".

Еўрарадыё праверыла, наколькі змяненні курса на Prokopovi.ch паўплывалі на курсы ў інтэрнэт-крамах і турыстычных кампаніях.

У турфірме “Магелан” у залежнасці ад тураператара курс долара складае 9500-10000 рублёў, а ў “Топ-тур” — 10173 рублі.

А ў турагенцтве “Сальвейк” курс долара не мяняецца ўжо тыдзень і складае 10 тысяч рублёў. Але супрацоўніца фірмы распавядае пра зніжэнне продажаў у 2 разы і эканомію з боку жадаючых пагрэцца ў Турцыі ці Егіпце.

Супрацоўніца “Сальвейк”: “Калі раней людзі ляталі ў гатэль 5 зорак, то цяпер паляцелі ў 3 зоркі. Яны прывыклі ездзіць адпачываць. Ім гэтак жа хочацца вывезці на адпачынак дзяцей — дак зніжаецца ўзровень “зорнасці” гатэляў”.

Як адзначае супрацоўніца “Сальвейк”, людзі разумеюць, што ў 3-зоркавым гатэлі не самы лепшы сэрвіс, ды і харчаванне не тое. Але ўсё адно ляцяць.

Супрацоўніца кажа, што ўсе ўжо стаміліся ад размоваў пра курсы ці валюту, але чакаюць нейкіх зменаў 14 верасня:

“Паніжацца курс наўрад ці будзе, чакаем павышэння. Прыходзіш на працу, глянуў: курс долара 10 тысяч рублёў — і добра! Спадзяемся на лепшае, што курс стане меншым. А там будзем глядзець”.


А вось у інтэрнэт-крамах долар ужо пачаў таннець. Так, у “Мабілайне”, што гандлюе мабільнымі тэлефонамі, у пятніцу долар каштаваў 8300 рублёў, а цяпер толькі 8000 рублёў. А ў краме Deshevo, дзе курс долара знізіўся з 9000 рублёў да 8300 рублёў, кажуць, што з падзеннем курсу долара падаюць і… продажы.

Супрацоўнік Deshevo: “Народ больш набываў, калі курс рос. Калі ён кожны дзень павышаўся, людзі хапалі усё, што толькі можна. А зараз, можа, і паніжацца пачаў, таму што ўсе заціхлі. Можа, чакаюць нейкага рашэння 15-га верасня?”

Хутчэй за ўсё, пакупнікі спадзяюцца, што курс будзе падаць і далей. Самі ж, крамы не ведаюць, што адбудзецца 15 верасня.

Супрацоўнік Deshevo: “Абмеркаванні так і заканчваюцца: хтосьці кажа, што курс упадзе, хтосьці, што ўзрасце, а хтосьці, што стабілізуецца — увогуле, нічога не зразумела!”


А ў інтэрнэт-краме aw.by, што гандлюе аўтазапчасткамі, за два тыдні еўра падаражэў на 300 рублёў: калі раней каштаваў 12527 рублёў, то цяпер — 12815 рублёў.

Зараз

29 жніўня

7 чэрвеня

10 траўня

Інтэрнэт-крамы

8000-8300

8700-9200

6200

4000-4200

Нацбанк

5271

5061

4981

3061

Латвійскі банк Rietumu *(безнаяўна)

9900

10400

7600

5350

Турфірмы

9500-10200

9500

8500

5000-5500

Крама аўтазапчастак aw.by* (еўра)

12815

12527

8700

7100

Фота: sigma-tour.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі