Інтэрнэт у Беларусі больш не патаннее. Прынамсі, пакуль
Бо ён і так самы танны ў свеце. Пра гэта заявіў кіраўнік "АтлантТэлеком" Ігар Сукач на канферэнцыі "Дзелавы інтэрнэт" у Мінску.
Еўрарадыё адзначыла, што за такія кошты ў той жа Малдове можна атрымаць больш хуткі і якасны інтэрнэт. На гэта Сукач адказаў:
Сукач: "Давайце возьмем у прыклад не Малдову, а Нямеччныу. Чаму вы Нямеччыну не прыводзіце ў прыклад? Там мінімальны тарыф каштуе 30 еўра. Пытанне канала звязана з тымі прапановамі, якія я маю ад РУП "Белтэлеком". Калі мне шырокія каналы дае "Белтэлеком", то я маю магчымасць іх трансляваць далей. А колькі мне плаціць кліент, гэта прынцыпова ў гэтым выпадку. А кошт зараз таннейшы, чым ва ўсім свеце".
Шырыня ж каналаў і хуткасць інтэрнэту залежыць у першую чаргу ад манаполіі на знешні канал сувязі. Таму адзіны спосаб пашыраць каналы для кліентаў — гэта канкурэнцыя на знешнія каналы, дадаў Ігар Сукач.
Фота — marketing.by