"Інвестыцыі на Ўсход" абмяркоўваліся ў Мінску

Як паведамляе сайт Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, 22-24 лютага ў Мінску з візітам знаходзіліся Дырэктар па міжнародных сувязях Еўрапалаты Дырк Вантыгем і кіраўнік праектаў фірмы SEQUA Вераніка Шалан. У БелГПП з іх удзелам прайшлі перамовы з шэрагам беларускіх арганізацыяў, у тым ліку Бізнес-саюзам ім. Куняўскага, Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі, Беларускім Саюзам жанчын.

Праект "Інвестыцыі на Ўсход" (EAST — INVEST) на 80% фінансуецца Еўрапейскай Камісіяй, донарскі ўнёсак якой роўны 7 млн. еўра. У яго рамках гандлёва-прамысловыя палаты краін-удзельніц "Усходняга партнёрства" пад агульным кіраваннем Еўрапалаты праводзяць комплекс работ па росце прытоку замежных інвестыцыяў для малых і сярэдніх прадпрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі