Ірландыя падтрымала еўрапейскую дамову бюджэтнай стабільнасці
Пра гэта сведчаць вынікі нацыянальнага рэферэндума, на якім за далучэнне краіны да дамовы выказаліся 60,3%.
Супраць прагаласавалі амаль 40%. Яўка склала больш за 50%, паведамляе Reuters.
Далучэнне Ірландыі да еўрапейскай дамовы аб бюджэтнай стабільнасці дазваляе Еўрасаюзу мець большы кантроль над ірландскай эканомікай. Адначасова гэтая краіна зможа атрымліваць еўрапейскую фінансавую дапамогу.
Нагадаем, што дагэтуль дамову ЕС, якая прадугледжвае аўтаматычныя санкцыі за парушэнне бюджэтнай дысцыпліны, падпісалі 25 з 27 краін Еўрасаюза. Выключэннем сталі толькі Чэхія і Вялікабрытанія.