Ірына Халіп баіцца, што ўлады заб'юць Андрэя Саннікава

Па яе словах, якія перадае БелаПАН, ціск на Саннікава ў бабруйскай калоніі ўзмацняецца з кожным днём. Палітыка трымаюць у памяшканні камернага тыпу, на мінулым тыдні да яго пасадзілі хворага на сухоты, кажа Халіп. Дарэчы, гэтага хворага чалавека па прозвішчы Санец раней садзілі да Андрэя Бандарэнкі, які таксама адбываў пакаранне ў бабруйскай калоніі, а потым быў апраўданы.

Халіп кажа, што пасля пратэсту Саннікава гэтага вязня з яго камеры прыбралі, аднак наўзамен пасадзілі зняволенага "з нізкім статусам". Гэтага вязня з камеры экс-кандыдата ў прэзідэнты прыбралі толькі пасля таго, як Саннікаў абвясціў сухую галадоўку.

Жонка палітвязня заяўляе, што яе мужу не даюць канфідэнцыйна кантактаваць з адвакатам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі