Ірына Халіп: Саннікаў вернецца дадому пасля лекавання і абследавання

Нагадаем, учора стала вядома, што паплечнік Андрэя Саннікава і яго давераная асоба на выбарах-2010 Зміцер Бандарэнка вырашыў застацца ў Польшчы і не вяртацца на радзіму. Ён мяркуе, што ў Беларусі яму пагражае новы арышт.

Ірына Халіп кажа, што аб рашэнні Бандарэнкі сама даведалася з інтэрнэту. Саннікаў зараз лекуецца ў Літве і не мяркуе заставацца за мяжой.

Халіп: "Так, ён праходзіць курс лячэння. Ён паведаміў у крымінальна-выканаўчую інспекцыю, у якой яго паставілі на ўлік, аб тым, што ён на пэўны час з'едзе. Так што — чакаем дома".

Дакладную дату вяртання Саннікава жонка не ведае. Кажа, што пасля курсу лекавання ён павінен прайсці медычнае абследаванне. Але хутчэй за ўсё, на радзіму экс-палітвязень вернецца яшчэ ў верасні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі