Ірына Халіп: Вызваленне Саннікава — гэта толькі чуткі
Жонка палітвязня пракаментавала інфамацыю, якая з'явілася сёння.
Паведамлялася, што Андрэя Саннікава бачылі ў Мінску на чыгуначным вакзале ў суправаджэнні дваіх чалавек у цывільным. Ірына Халіп сказала Еўрарадыё, што, на жаль, інфармацыя пра вызваленне не пацвярджаецца. "Калі б хто і ўбачыў Андрэя, то не пазнаў бы. Так ён змяніўся", — сказала Ірына ў каментары Еўрарадыё.
Нагадаем, у лістападзе экс-кандыдат у прэзідэнты напісаў прашэнне аб памілаванні. Ён адбывае 5-гадовы тэрмін у калоніі "Віцьба-3".
На здымку: У Брэсце вывесілі плакаты ў падтрымку Андрэя Саннікава. Іх садралі толькі часткова.