Ірына Ятчанка не каментуе скандал з допінгам
Бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2004 года ў Афінах у кіданні дыска вырашыла маўчаць да канца разбіральніцтва.
Нагадаем, нядаўна з'явілася інфармацыя, што пры пераправерцы допінг-пробы, якую ў беларускі Ірыны Ятчанкі ўзялі падчас Алімпіяды 8 гадоў таму, быў выяўлены забаронены прэпарат аксандралон. Разбіральніцтва праводзяць Міжнародны алімпійскі камітэт, Сусветнае антыдопінгавае агенцтва і Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі. Сваё расследаванне правядуць спецыялісты і ў Беларусі, інфармуе БЕЛТА.
Адзначым, што Ірына Ятчанка прымала ўдзел у пяці Алімпіядах. Спартовую кар'еру яна завяршыла ў 2009 годзе.
На здымку: У 2004 годзе Ірына Ятчанка вярнулася з Афінаў з медалём. Фота — bymedia.net