Іспанія — чэмпіён Еўропы па футболе (фота, відэа галоў)
У фінальным матчы Еўра-2012, які прайшоў 1 ліпеня ў Кіеве, жыхары Пірэнейскай паўвыспы бліскуча перамаглі італьянцаў — 4:0.
Вынік матчу быў фактычна перадвырашаны ўжо ў першым тайме, калі іспанцы забілі ў браму сапернікаў два мячы. Лік быў адкрыты на 14 хвіліне голам у выкананні хаўбэка Давіда Сільвы. Яшчэ адзін гол забіў на 41 хвіліне абаронца Хордзі Альба.
У другім тайме італьянцы прапусцілі яшчэ два мяча пад самую заслону гульні — Фернанда Торэс (84) і Хуан Мата (88).
Такім чынам, зборная Іспаніі другі раз запар заваявала тытул чэмпіёна Еўропы.
Фота: Reuters