Іспанія і Францыя згулялі ўнічыю 1:1 (відэа галоў, табліца)

Сапернікі зборнай Беларусі па адборачным цыкле чэмпіяната свету 2014 года разыйшліся нічыёй. Вынік па гульні: іспанцы, як заўжды, імкнуліся кантраляваць гульню, але французы годна супрацьстаялі ім. І зладзілі сапраўдны штурм варотаў Ікера Касільяса пры канцы гульні.

Серхіа Рамас, выйшаў у стартавым складзе іспанцаў, нягледзячы на траўму, атрыманую ў матчы са зборнай Беларусі. Гол у яго атрымаўся кур’ёзны. Спачатку пасля падачы ўглавога ён прабіў галавой у штангу і ўжо было схапіўся за гэтую самую галаву. Але іспанцы падхапілі мяч, і пасля прастрэла ён адскочыў дакладна на нагу Рамасу, які не зрабіў пасля недакладнага ўдара і аднаго кроку.

Французы доўга шукалі сваю гульню і пад канец другога тайма здолелі прыціснуць чэмпіёнаў свету да іх варотаў. За 5 хвілінаў да заканчэння гульні Карым Бензема атрымаў траўму, і трэнер французаў Дзідзье Дэшам замяніў яго на Аліўе Жыру.

Французы працягвалі безвынікова атакаваць. Арбітр дадаў да асноўнага часу гульні 3 хвіліны. І ўжо крыху па-за гэтым часам, падчас апошняй атакі зборнай Францыі Жыру зраўняў лік выдатным ударам галавой.

Становішча ў групе:

Каманда

Гульні

Ачкі

Францыя

3

7

Іспанія

3

7

Грузія

4

4

Беларусь

4

3

Фінляндыя

2

1

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі