Італьянскі прэм’ер Марыё Монці сыходзіць у адстаўку
Ён падасць афіцыйнае прашэнне прэзідэнту аб зняцці з пасады пасля кансультацыяў з лідарамі парламенцкіх партыяў.
6 снежня ў чацвер партыя “Народ свабоды” адмовілася падтрымліваць кабінет дзеючага кіраўніка ўраду. Марыё Монці заняў пасаду прэм’ера Італіі ў лістападзе 2011 года. Ён сфармаваў урад, асноўнай задачай якога называліся змяншэнне дэфіцыту бюджэту краіны і скарачэнне знешняга доўга, які дасягнуў амаль двух трыльёнаў долараў.
За час сваёй працы Монці сфармаваў пакет антыкрызісных захадаў, які ўключаў скарачэнне выдаткаў на ўтрыманне апарату чыноўнікаў, падвышэнне пенсійнага ўзросту і шэрагу падаткаў, а таксама ўмацаванне захадаў для барацьбы з ухіленнем ад іх.
Паўнамоцтвы кабінету Марыё Монці павінны былі скончыцца ўвесну 2013 года, паведамляюць інфармагенцтвы.
Былы прэм'ер Італіі Сільвіё Берлусконі напярэдадні заявіў пра сваё жаданне зноў вярнуцца на гэтую пасаду.