Іван Шыла не выключае, што сустрэне новы год за кратамі

Прысуд хлопцу вынеслі завочна. Ён не мог асабіста прысутнічаць на судзе па гэтай справе, бо з’ехаў у Польшчу. Там Іван вучыцца. Пры гэтым моладзевы актывіст кажа, што амаль месяц быў у Беларусі і не хаваўся ад міліцыі. Калі б прысуд вынеслі адразу, ён бы адбыў свае суткі. Але ж міліцыя не надта спрабавала яго затрымаць. Праваахоўнікі толькі аднойчы прыходзілі да суседзяў і распытвалі, дзе можа быць Іван. Больш актыўных спробаў прыцягнуць хлопца да пакарання міліцыянты не рабілі.

Цікава, што паводле заканадаўства адміністрацыйная санкцыя “выгарае” праз год. Аднак Іван Шыла не збіраецца цягнуць час за мяжой. Адзін з яго знаёмых гэтак адбываў арышт праз два з паловай гады. “Таму на закон тут арыентавацца не выпадае”, — сказаў салігорскі актывіст у жывым эфіры Еўрарадыё.

На наступныя вакацыі Іван прыедзе ў Беларусь на Каляды і не выключае, што сустрэне 2012 год за кратамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі