Івана Стасюка асудзілі на 10 сутак

Як паведаміў грамадскі актывіст, 5 сведак спецназаўцаў і міліцыянтаў блыталіся ў сваіх паказаннях. Аповед Івана Стасюка і ягонай сведкі — дзяўчыны Вікторыі — цалкам супадае, але суддзя Таццяна Міранюк не прызнала яго праўдзівым. На рашэнне не паўплываў і той факт, што маладыя людзі не мелі часу ўсё загадзя абмеркаваць з-за ізаляцыі абвінавачанага з часу затрымання.

Таксама сваімі ўражаннямі па пасяджэнні падзяліўся праваабаронца Раман Кісляк:

"Бачна, што справа сфабрыкаваная і яе асноўная мэта — пазбавіць удзелу Стасюка ва ўчорашняй акцыі на плошчы Леніна. Узніклі шмат праігнараваных пытанняў і працэсуальных памылак. Напрыклад, па другой справе ўвогуле адсутнічае пратакол затрымання. Калі б справа не была палітычнай, яе трэба было адаслаць на пераапрацоўку".

Нагадаем, спецназаўцы затрымалі хлопца 14 чэрвеня і абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Стасюка мелі судзіць 15 чэрвеня, але перанеслі пасяджэнне на 20 чэрвеня. Не паспеў ён пакінуць пастарунак РАЎСа, як на яго склалі другі пратакол, нібыта зноў за брыдкаслоўе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі