Іван Ціхан не паўдзельнічае ў Алімпіядзе
Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі адхіляе лідара сусветнага сезона ў кіданні молата ад спаборніцтваў праз допінг-спробы, узятыя ў 2004 і 2005 гадах.
Як піша “Прессбол”, па рашэнні Міжнароднага алімпійскага камітэта допінг-спробы захоўваюцца 8 гадоў. Цягам гэтага часу іх могуць праверыць наноў, з выкарыстаннем новых метадаў. Тэрмін прыдатнасці матэрыялаў, узятых у Афінах-2004, — да 29 жніўня 2012 года.
Допінг-спробы срэбнага прызёра Афінаў чарговы раз праверылі 24 ліпеня ў Лазане. Нечаканасці не адбылося: тэст, па выніках якога ў Ціхана ўжо спрабавалі адабраць медаль, ізноў даў станоўчы вынік.
Фота: "Гродзенская праўда".