Івашкевіч: Да верасня большасць беларусаў даведаюцца пра байкот
У Беларусі распачалася кампанія "Байкот". Яе арганізатары выступаюць супраць удзелу ў парламенцкіх выбарах.
Паводле слоў лідара аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларускі рух" Віктара Івашкевіча, ідэю байкота падтрымалі таксама незалежны прафсаюз РЭП, грамадзянская ініцыятыва "Еўрапейская Беларусь", а таксама "прадстаўнікі большасці дэмакратычных партый і арганізацый".
Агулам ужо "некалькі соцень актывістаў" гатовыя ўдзельнічаць у кампаніі, кажа Івашкевіч. Іх задачай ён назваў распасюд да верасня сярод большасці насельніцтва краіны матэрыялаў пра байкот выбараў, паведамляе БелаПАН.
Фота — bymedia.net