Івашкевіч просіць дазвол на выезд для сустрэчы з рэдакцыяй "Хартыі'97"

Нагадаем, што ў аўторак суд пастанавіў, што палітык павінен выплаціць 500 тысяч рублёў Марыне Цыбліенка і абвергнуць свае заклікі да эканамічных санкцыяў супраць беларускіх НПЗ. У тым ліку Івашкевіч павінен апублікаваць свой зварот на сайце "Хартыя'97", дзе размяшчаліся і ранейшыя ягоныя заклікі.

Але, патлумачыў паслітык у інтэрв'ю "Хартыі'97", суд абмежаваў яго права на выезд. Сам жа Івашкевіч лічыць, што яму трэба прыехаць у Вільню для адпаведных перамоваў з рэдактаркай сайта Наталляй Радзінай. Таму палітык напісаў заяву з адпаведнай просьбай.

Фота — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі