Ізраіль мабілізуе для наземнай аперацыі ў Газе 75 тысяч чалавек
Звычайна ў войска прызывалі 30 тысяч рэзервістаў. Аднак цяпер сітуацыя вельмі трывожная і ліміт можа быць павялічаны.
Такую прапанову на разгляд ураду ўнёс міністр абароны Ізраіля Эхуд Барак.
16 тысяч рэзервістаў ужо знаходзяцца ў казармах, паведамляе РІА "Новости".
Нагадаем, сітуацыя ў рэгіёне выбухнула ў мінулую суботу, калі ісламісты з
гранатамёта абстралялі ізраільскі армейскі джып. У адказ ізраільскія самалёты пачалі наносіць удары па сектару
Газа, баевікі з ХАМАС запусцілі ракеты па Ізраілю (прычым неспадзяванкай для ізраільцян стала тое, што ракеты сталі далятаць да цэнтра краіны). Ахвяры ёсць з
абодвух бакоў. Сёння стала вядома, што палестынцы збілі над сектарам Газа ізраільскі вайсковы самалёт, лётчыкі-афіцэры ўзятыя ў палон.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ізраільскія войскі падрыхтаваліся да наземнай вайсковай аперацыі.
МЗС Беларусі рэкамендуе пакуль не ездзіць у Ізраіль
Фота — AFP