Каб даведацца пароль ад скайпа беларуса ― проста запытайцеся ў яго!
Калі ў беларуса ёсць скайп ― ён абавязкова адкажа... Не верыце? Слухайце вулічную апытанку Еўрарадыё!
Ці атрымаюць беларускія спецслужбы доступ да Skype?
25 ліпеня Еўрарадыё выйшла на вуліцы Мінска з пытаннем: “Як вы клапоціцеся пра сваю бяспеку ў інтэрнэце?” Пагадзіцеся, сумнаватае пытанне. Мы чакалі аднастайных адказаў пра KeyPass, Tor і проксі-серверы. І таму вырашылі “разгаворваць” людзей дадатковым правакацыйным пытаннем: “Які ў вас пароль ад Skype?”
Чаканні спраўдзіліся толькі часткова. Мы сапраўды атрымалі аднастайныя адказы: пра бяспеку ў інтэрнэце мінакі, што нам сустрэліся, не клапоцяцца… ніяк! Ніяк ― у розных варыяцыях. Таму няма чаго хаваць, гэты ўпэўнены, што схаваць немагчыма. Дык навошта тады дбаць пра бяспеку?
Але найбольш нас здзівілі адказы на пытанне пра пароль ад Skype. Тых, хто карыстаецца гэтай праграмай, апынулася вельмі мала. І амаль усе яны… Сказалі Еўрарадыё свой пароль!
Карацей, каб даведацца пароль ад скайпа беларуса, дастаткова проста запытацца! Паверыць у гэта складана, і… яшчэ раз складана. Проста паслухайце нашую вулічную апытанку, і ўпэўніцеся самі!
Фота: Webin.me.