Кадафі пакляўся застацца ў Лівіі
Палкоўнік зрабіў гэтую заяву падчас выступу перад сваімі прыхільнікамі ў горадзе Завія, адбітым у паўстанцаў пасля зацятых баёў.
Такім чынам Муамар Кадафі адказаў на рашэнне ЗША прызнаць лівійскую апазіцыя ў якасці адзінай легітымнай улады ў краіне, паведамляе ВВС. У прамове, якая транслявалася ў горадзе Завія, палкоўнік Кадафі ў чарговы раз абвясціў аб сваім намеры застацца ва ўладзе. Ён паведаміў, што яго просяць сысці. Аднак выказаў упэўненасць, што ніколі не пакіне зямлю продкаў і людзей, якія аддалі за яго свае жыцці.