Каля 90% еўрапейцаў прагаласавалі б за Барака Абаму
Апытанне праводзілася праз інтэрнэт сярод жыхароў Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Францыі, Даніі, Швецыі, Фінляндыі і Нарвегіі, якія маюць права голасу.
У выніку, падаўляючая большасць апытаных, калі б у іх была магчымасць удзельнічаць у выбарах прэзідэнта ЗША, прагаласавалі б за Барака Абаму.
РІА "Новости" адзначае, што ні ў адной з сямі краін рэспубліканец Міт Ромні не набраў нават 10% сімпатый еўрапейскіх выбарцаў.
Фота — AFP