Каля Акрэсціна затрымалі маладафронтаўцаў
Пра гэта Еўрарадыё распавёў журналіст "Рускай службы навінаў" Уладзімір Чудзянцоў.
Пра затрыманні ён даведаўся ад маладафронтаўца Рамана Пратасевіча. Нагадаем, што сёння з турмы на Акрэсціна мусілі выйсці Міхась Мускі, Раман Васільеў, Уладзімір Яроменак, Зміцер Крамянецкі, затрыманыя 15 сутак таму.
Паводле папярэдніх звестак, каля Акрэсціна стаялі два аўтобусы з сілавікамі ў цывільным. Яны і пачалі затрымліваць маладафронтаўцаў.
Сувязі з затрыманымі на гэты момант няма. У які з РУУСаў гораду іх даставяць, таксама невядома.
Фота з архіву Reuters