Каля Вілейкі здарылася аварыя, адна машына не падлягае аднаўленню (фота)
Два аўтамабілі "Пежо Эксперт" і "Пежо 201" сутыкнуліся на шашы Нарач-Маладзечна, непадалёк ад прыпынку Даманава.
Як кажуць сведкі, адзін з кіроўцаў знаходзіўся ў нецвярозым стане. Пасажырка "Пежо 201" атрымала шматлікія пераломы, яна знаходзіцца ў рэанімацыі Маладзечанскай бальніцы.