У Мінску жорстка затрымлівалі пікетчыкаў і журналістаў (ВІДЭА)

Як паведаміў у каментары Еўрарадыё Андрэй Дзмітрыеў, пікет праводзіўся каля ўніверсама "Фрунзенскі" ў акрузе, у якой апазіцыйныя партыі і арганізацыі ладзяць байкот. Сярод арганізатараў пікету актывісты "Zмены" — Павел Вінаградаў і Аляксандр Арцыбашаў. Яны раздавалі боршч з намёкам на вядомае выказванне старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Сярод затрыманых журналістаў — фатографы Васіль Фядосенка, Сяргей Грыц, відэааператар Аляксандр Баразенка, журналістка Таццяна Зянковіч (агенцтва EPA), здымачная група нямецкага тэлеканала ZDF — аператар Дзмітрый Рудакоў і прадзюсар Аляксей Акулаў, Павел Падабед (БелаПАН). Паводле некаторых звестак, фатографу Сяргею Грыцу пры затрыманні разбілі акуляры.

Затрыманых даставілі ў Фрунзенскі РУУС.

Праз дзве гадзіны журналістаў адпусцілі. Затрыманыя грамадскія актывісты Павел Вінаградаў, Аляксандр Арцыбашаў, Ягор Вінярскі, Ганна Курловіч застаюцца ў міліцыі.

Вось што распавёў Еўрарадыё пасля выхаду на волю Сяргей Грыц:

120918_gryc.mp3
"Адвезлі нас у Фрунзенскі РУУС, дзе забралі апаратуру. Нас адвялі ў актавую залу, склалі ўсю апаратуру на стале, пасадзілі асобна. Пасля дзве гадзіны вадзілі па розных кабінетах. Ніхто нічога не пытаўся і праз дзве гадзіны адпусцілі. У камерах здымкі сцёртыя г. зн. флэшкі адфарматаваныя".

 


 

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі