Каманда Аляксандра Андрыеўскага перамагла рыжскае "Дынама" (відэа)
Чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" правяло ў нядзелю ў Рызе.
Мінчукі святкавалі перамогу з лікам 2:0 (1:0, 1:0, 0:0). Шайбы на рахунку Кітарава (9-я хвіліна) і Стэплтана (24-я). Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Аляксандр Андрыеўскі адзначыў, што за час выступленняў у КХЛ упершыню ўдалося заваяваць у гасцявым матчы з рыжанамі 3 ачкі.
Гэты поспех дазволіў камандзе падняцца на 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі. У "Дынама" 30 ачкоў пасля 24 матчаў.
Наступны матч дынамаўцы правядуць 14 лістапада на "Мінск-Арэне" супраць піцерскага СКА.