Камароўскі забіў тры галы "Мінску" за пяць хвілін! (дадаліся вынікі тура)

Нападаючы "Шахцёра" Дзмітрый Камароўскі (на здымку) забіваў галы на 7-й, 9-й і 12-й хвілінах, а пасля і на 84-й хвіліне. Яшчэ два галы на рахунку паўабаронцы Сяргея Балановіча, які вызначыўся на 6-й і 90-й хвілінах, адзін гол забіў паўабаронца Аляксей Рыёс на 56-й хвіліне. Агульны лік — 7:0.

"Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) і "Славія" (Мазыр), "Гомель" і наваполацкі "Нафтан" згулялі ўнічыі 0:0. "Нёман" (Гродна) — "Брэст" — 1:1, мінскае "Дынама" выйграла ў бабруйскай "Белшыны" — 1:0.

Барысаўскі БАТЭ ў 4-м туры свабодны ад гульняў.

Лідыруе "Шахцёр", у якога 9 ачкоў, у "Гомеля" і мінскага "Дынама" — па 8.

Фота — football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі