“Каменны Лог” закрыюць на тыдзень
З 7.00 16 жніўня па 7.00 23 жніўня трапіць у Літву праз гэты пункт пропуску будзе немагчыма.
Рэч у тым, што ў “Каменным Логу” кладуць і маркіруюць новы асфальт. Таму пункт часова не будзе працаваць увогуле. Трэба адзначыць, што планавыя работы па замене дарожнага пакрыцця там ужо ідуць. З 4 ліпеня па 15 жніўня на літоўскім баку часова абмежавалі колькасць палос, па якіх можа рухацца транспарт, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.
Дзяржаўны памежны камітэт рэкамендуе карыстацца пунктамі “Катлоўка” — “Лаворышкес” і “Беняконі” — “Шальчынінкай”.