Камерцыйныя банкі дэвальвуюць рубель на ўсе 100%
Так, “Прыёрбанк” ад 23 траўня просіць 6500 рублёў за долар, калі фізічная асоба хоча цалкам пагасіць валютны крэдыт.
“Банк ВТБ” просіць 6000 рублёў за долар у тым выпадку, калі кліент хоча цалкам пагасіць валютны крэдыт рублямі. Банк “Масква-Мінск” выстаўляе больш жорсткія ўмовы: 6000 тысяч за долар, нават калі ў рублях уносяць абавязковы штомесячны плацёж па крэдыце, паведамляюць “Беларускія навіны”.