Канадскага абаронцу Дэні Гру адправілі ў “Гомель”
Легіянер з Канады гуляе за мінскае хакейнае “Дынама”. Гэткая камандзіроўка тлумачыцца проста: “Гомель” сёлета з’яўляецца фарм-клубам сталічнай дружыны.
Згодна з рэгламентам, з моманту адпраўкі хакеіста ў фарм-клуб ён цягам 48 гадзінаў будзе знаходзіцца ў драфце адмоваў Кантынентальнай хакейнай лігі і без кампенсацыяў зможа змяніць клуб у межах КХЛ.
У цяперашнім чэмпіянаце КХЛ 30-гадовы канадскі абаронца не заўсёды трапляў у склад дынамаўскай дружыны, а трэнер Марэк Сікора наракаў на яго непераканаўчыя дзеянні пры гульні ў большасці. Каэфіцыент яго карыснасці вызначаны як нулявы. Цікава, што год таму, выступаючы за ніжагародскае “Тарпеда”, ён быў прызнаны самым выніковым гульцом, паведамляе БЕЛТА.