Кандыдат ад Партыі БНФ вырашыў не здымацца з выбараў

15 верасня Партыя БНФ на сваім з’ездзе прыняла рашэнне байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў. Усе партыйныя вылучэнцы ад Магілёўскай вобласці гэта рашэнне таксама падтрымалі. Аднак Валерый Каранкевіч знайшоў для сябе кампрамісны варыянт: ён сыходзіць з дыстанцыі як кандыдат, вылучаны на з’ездзе Партыі БНФ, але цяпер будзе ўдзельнічаць у выбарах як чалавек, што сабраў боль за тысячу подпісаў выбаршчыкаў у сваю падтрымку.


Па словах спадара Каранкевіча, ён не можа падвесці сваіх выбаршчыкаў, якія аддалі за яго свае подпісы і заклікаюць яго прыняць удзел у выбарах да канца. Ён таксама карыстаецца падтрымкай кампаніі “Гавары праўду”.
 
Адзіным сапернікам Валерыя Каранкевіча з’яўляецца першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Калі апазіцыянер здымецца з выбараў,  то чыноўніка могуць абраць на безальтэрнатыўнай аснове, паведамляе spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі