Кантрабандыст заблукаў у балоце ў Ашмянскім раёне
Аўтамабіль, у якім было 14 тысяч пачак цыгарэт “Фэст” ды “Прэм’ер”, памежнікі знайшлі кінутым у багне.
Ні кіроўцы, ні пасажыраў у аўто не было, а сама машына была без рэгістрацыйных нумароў, піша сайт Памежнага камітэта.
Па ацэнках памежнікаў, кошт кінутых цыгарэт складае 40 мільёнаў рублёў.
Фота: rewalls.com