Канцэрт "Крамбамбулі" ў Re:Public адмянілі пад ціскам спецслужбаў

Дырэктар Re:Public Андрэй Старцаў абвінаваціў у зрыве канцэрту арганізатара Уладзіміра Шаблінскага, які, нібыта, "парушыў вусныя дамоўленасці". Апошні кажа, што на Старцава ціснулі спецслужбы і чыноўнікі з Фрунзенскага райвыканкаму.

Як паведамляе tuzin.fm, кіраўнік агенцтва "Шаблі" Уладзімір Шаблінскі сцвярджае, што менавіта Андрэй Старцаў парушыў іх "джэнтэльменскае пагадненне". Ведаючы, што на дырэктара Re:Public ціснуць "куратары з КДБ", ён папрасіў у Старцава час "на вырашэнне сітуацыі" і запісаўся на прыём да міністра культуры. Аднак схадзіць не паспеў — канцэрт быў адменены.

Цяпер арганізатары канцэрту "Крамбамбулі" просяць Re:Public у самы бліжэйшы час афіцыйна патлумачыць, па якіх прычынах было адмененае запланаванае мерапрыемства. Інакш у Гаспадарчы суд будзе пададзена позва аб кампенсацыі стратаў.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі