Канцэрт у падтрымку бяздомных жывёл прайшоў у Брэсце (фота)

Мерапрыемства адбылося 27 жніўня на вул. Савецкай. У ім прынялі ўдзел выканаўцы самых разнастайных жанраў - поп, рэп, рок, а таксама танцавальныя калектывы. Скончыўся канцэрт выступам брэсцкага рок-гурта USHUAIA. Акрамя непасрэдна ахвяраванняў, валанцёры збіралі подпісы ў падтрымку ідэі стварэння прытулку для беспрытульных жывёл. Арганізатары мерапрыемства - добраахвотніцкі рух дапамогі бяздомным жывёлам «Дабрыня ў Брэсце». Як паведамілі "Еўрарадыё" актывісты руху, падчас канцэрту сабралі больш за мільён рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі